ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 28 лістапада 2022
Мінск -2°C
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
15 верасня 2022, 09:56

Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі 100 гадоў

Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі 100 гадоў

У 2022 годзе Нацыянальная бібліятэка Беларусі адзначае стагадовы юбілей.

З гісторыі бібліятэкі

Бібліятэка заснавана 15 верасня 1922 г.

Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны фонд бібліятэкі - каля 2 млн экзэмпляраў. Па колькасці і каштоўнасці выданняў бібліятэка - сёмая ў Савецкім Саюзе і ў ліку 30 лепшых бібліятэк свету.

У 1947 г. фонды бібліятэкі былі колькасна адноўлены і дасягнулі даваеннага ўзроўню.

У 1992 г. бібліятэка атрымала назву Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

У 2006 г. адбылося адкрыццё сучаснага будынка бібліятэкі.

З 2006 г. працуе Музей кнігі (больш за трыста ўнікальных кніжных помнікаў). Сярод экспанатаў знаходзіцца жамчужына калекцыі - кнігі Бібліі (1517-1519) беларускага першадрукара Францыска Скарыны.

У будынку сёння 18 чытальных залаў на 2 тыс. месцаў.

Фонды Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі:

- каля 10 млн экз., з іх 90 тыс. - рэдкія рукапісныя старадрукаваныя кнігі;

- уключаюць друкаваныя выданні, рукапісы, мікракопіі дакументаў, электронныя і іншыя матэрыялы.

Цікавыя факты

Будынак бібліятэкі ўяўляе сабой ромбакубаактаэдр - складаны шматграннік з 18 квадратаў і 8 трохвугольнікаў, размешчаны на падстаўцы-подыуме.

Будынак узводзіўся поўнасцю беларускімі спецыялістамі і арганізацыямі (больш за 130 арганізацый з розных рэгіёнаў) з выкарыстаннем айчынных тэхналогій і матэрыялаў.

Каля 80 працэнтаў аўдыторыі бібліятэкі - моладзь да 35 гадоў. Большая частка з іх - студэнты.

Каля 40 гадоў* спатрэбіцца, каб паглядзець усе дакументы, якія захоўваюцца ў бібліятэцы.

100-годдзе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ўнесена ў спіс памятных дат ЮНЕСКА.

*Калі рабіць гэта бесперапынна са скорасцю 1 дакумент у 2 мінуты.

Крыніца: Нацыянальная бібліятэка Беларусі

Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі