
15 студзеня 2023 года спаўняецца 85 гадоў з дня ўтварэння Віцебскай, Гомельскай, Мінскай і Магілёўскай абласцей*.
Вобласці сёння:
Віцебская вобласць
Плошча - 40,1 тыс. кв.км.
Насельніцтва - 1,1 млн чал.
21 раён, 19 горадоў, 22 пасёлкі гарадскога тыпу.
Прамысловасць - больш за 1,4 тыс. прадпрыемстваў, у іх ліку "Нафтан", "Полацк-Шкловалакно", "Даламіт", "Марко", "Белвест", "Віцебскія дываны".
Сельская гаспадарка - 215 прадпрыемстваў.
Гомельская вобласць
Плошча - 40,4 тыс. кв.км.
Насельніцтва - 1,36 млн чал.
21 раён, 18 горадоў, 15 пасёлкаў гарадскога тыпу.
Прамысловасць - больш за 1,5 тыс. прадпрыемстваў, у іх ліку Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод, "Беларуснафта", "Мазырсоль", Рагачоўскі малочнакансервавы камбінат, "Гомсельмаш", "Спартак".
Сельская гаспадарка - 219 прадпрыемстваў.
Мінская вобласць
Плошча- 39,8 тыс. кв.км.
Насельніцтва - 1,46 млн чал.
22 раёны, 24 гарады, 18 пасёлкаў гарадскога тыпу.
Прамысловасць - больш за 4 тыс. прадпрыемстваў, у іх ліку БЕЛАЗ, "Беларуськалій", Барысаўскі завод медпрэпаратаў, індустрыяльны парк "Вялікі камень".
Сельская гаспадарка - 358 прадпрыемстваў.
Магілёўская вобласць
Плошча - 29,1 тыс. кв.км.
Насельніцтва - 1 млн чал.
21 раён, 17 гарадоў, 6 пасёлкаў гарадскога тыпу.
Прамысловасць - больш за 1,6 тыс. прадпрыемстваў, у іх ліку "Белшына", "Магілёўліфтмаш", "Бабуліна крынка", "Магілёўхімвалакно", Беларускі цэментны завод, "Магатэкс".
Сельская гаспадарка - 198 прадпрыемстваў.
*У 1938 годзе пасля скасавання акруг у БССР быў уведзены абласны падзел, утворана пяць абласцей: Віцебская, Гомельская, Мінская, Магілёўская і Палеская (існавала да 1954 года).
Крыніца: сайты аблвыканкамаў, адкрытыя крыніцы