ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 21 кастрычніка 2021
Мінск Ясна +15°C
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
17 верасня 2021, 15:59

Асеннія кірмашы

Асеннія кірмашы

Сезон асенніх кірмашоў адкрываецца ў Беларусі. Толькі ў сталіцы іх запланавана правесці больш за сотню.

З 18 верасня па 14 лістапада кірмашы арганізуюць ва ўсіх раёнах Мінска:

стокавыя - швейныя, трыкатажныя, галантарэйныя тавары і абутак па цане на 40-60 працэнтаў ніжэйшай, чым у рознічнай гандлёвай сетцы;

рыбныя - сажалкавая рыба карп, таўсталобік, фарэль, белы амур, сом, асетр і прадукцыя яе перапрацоўкі, азёрна-рачная рыба судак, карась, шчупак, лешч;

сельскагаспадарчыя - прадукцыя ўраджаю 2021 года, плодаагароднінная кансерваваная прадукцыя, а таксама шырокі асартымент каўбасных вырабаў, вэнджаніны і паўфабрыкатаў.

Кірмашы будуць падзелены па двух напрамках:

- гандлёвыя пляцоўкі па горадзе, уключаючы вялікія;

- кропкі ў дварах, каб можна было прадаваць прадукцыю з машын.

Рэжым работы кірмашоў выхаднога дня: 10.00 - 16.00.

Сельгаскірмашы ў раёнах горада:

Заводскі - паркоўка каля "Чыжоўка-Арэны" (вул.Ташкенцкая, 19), вул.Герасіменка, 51;

Ленінскі - пр.Ракасоўскага, 114;

Маскоўскі - пр.Любімава, 17 (18-19 верасня; 2-3, 16-17, 30-31 кастрычніка; 6-7 лістапада); вул.Ясеніна, 9 (25-26 верасня; 9-10, 23-24 кастрычніка; 13-14 лістапада);

Кастрычніцкі - мікрараён Сокал - вул Барамзіной, 10а (па суботах); вул.Чкалава, 7 (16, 23, 30 кастрычніка; 6, 13 лістапада); вул.Асаналіева, 44 (18, 25 верасня, 2, 9 лістапада);

Партызанскі - бульвар Трактарабудаўнікоў (18-19 верасня, 9-10, 23-24 кастрычніка, 13-14 лістапада); вул.Філімонава, 13/1 (25-26 верасня, 16-17 кастрычніка); вул.Антонаўская, 30 (2-3, 30-31 кастрычніка); вул.Карвата, 4 (16-17 кастрычніка, 6-7 лістапада); вул.Пуліхава, 15 (25-26 верасня, 30-31 кастрычніка); вул.Солтыса (паміж дамамі 46-60) (2-3 кастрычніка, 6-7 лістапада);

Савецкі - парк Дружбы народаў (вул.Карастаянавай, 5);

Фрунзенскі - вул. Прытыцкага, 27;

Цэнтральны - бульвар Шаўчэнка, 31;

Першамайскі - вул.Русіянава, 1.

На кірмашах можна набыць прадукцыю па цэнах вытворцаў.

Крыніца: Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт.

Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі