ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 25 верасня 2023
Мінск Пераменная воблачнасць +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
02 чэрвеня 2023, 16:17

"Зрабіць аднолькавымі ўмовы для імпарцёраў і мясцовых вытворцаў". Галоўчанка аб цэнавым рэгуляванні

У рамках рабочай паездкі ў Магілёўскую вобласць прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка наведаў філіял "Слаўгарадскі" ААТ "Бабуліна крынка"
У рамках рабочай паездкі ў Магілёўскую вобласць прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка наведаў філіял "Слаўгарадскі" ААТ "Бабуліна крынка"

2 чэрвеня, Слаўгарад /Кар. БЕЛТА/. Змяненні ў пастанову Савета Міністраў нумар 713 "Аб сістэме рэгулявання цэн" дазволяць зрабіць аднолькавымі ўмовы для імпарцёраў і мясцовых вытворцаў. На гэтым акцэнтаваў увагу прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка ў час наведвання Слаўгарадскага раёна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Напрацаваны прапановы, і ўжо на наступным тыдні будзе скарэкціравана пастанова Савета Міністраў нумар 713 з улікам практыкі прымянення, - удакладніў Раман Галоўчанка. - Нам трэба стварыць лепшыя ўмовы для айчыннага вытворцы. Доўга ішла прапрацоўка, эксперты некалькі месяцаў вывучалі сітуацыю ў кожнай сферы. Сёння сістэма працуе, да яе прызвычаіліся, але з'явіліся дробныя нюансы, якія ўскладняюць жыццё айчынным вытворцам. Таму змяненні, якія рыхтуюцца, у першую чаргу накіраваны на тое, каб як мінімум зрабіць аднолькавымі ўмовы для імпарцёраў і мясцовых вытворцаў".

Паводле слоў Рамана Галоўчанкі, новая сістэма цэнавага рэгулявання будзе існаваць доўга. Цяпер ідзе яе "цюнінг", бо ёсць шмат нюансаў, якія адразу не заўсёды ўдаецца прадугледзець. Тым не менш, праведзена вялікая работа, у тым ліку з суб'ектамі гандлю, імпарцёрамі. "У прынцыпе, усе адаптаваны", - рэзюмаваў прэм'ер-міністр.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі