
Фота з архіва
4 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 лістапада 2022 года, паводле папярэдніх даных, склалі $7 589,8 млн у эквіваленце, паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацыянальнага банка.
За кастрычнік золатавалютныя рэзервы выраслі на $86,5 млн (1,1 працэнта) пасля павелічэння ў верасні на $39,2 млн (на 0,5 працэнта).
"Пачынаючы са жніўня 2022 года інфармацыя аб аб'ёме міжнародных рэзервовых актываў будзе публікавацца на афіцыйным сайце Нацыянальнага банка без дэталізацыі іх структуры, а таксама пазначэння фактараў, якія паўплывалі на іх змяненне", - удакладнілі ў Нацбанку.-0-