Сцяг Серада, 29 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
07 сакавіка 2024, 11:13

Золатавалютныя рэзервы Беларусі на 1 сакавіка склалі $8,219 млрд

Фота з архіва
Фота з архіва
7 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 сакавіка 2024 года, паводле папярэдніх даных, склалі $8,2186 млрд у эквіваленце. Адпаведныя даныя апублікаваны на сайце Нацыянальнага банка, паведамляе БЕЛТА.

За люты 2024 года золатавалютныя рэзервы выраслі на $125,1 млн (на 1,55 працэнта) пасля зніжэння ў студзені 2024 года на $33,9 млн (на 0,4 працэнта).

Найбольшую долю ў структуры міжнародных рэзервовых актываў Беларусі займаюць актывы ў замежнай валюце і манетарнае золата. Паводле даных Нацбанка, аб'ём замежнай валюты ў рэзервах на 1 сакавіка бягучага года склаў $3,2966 млрд, павялічыўшыся за люты на $146,2 млн (на 4,64 працэнта), аб'ём манетарнага золата - $3,5528 млрд, зменшыўшыся на $10,7 млн (на 0,3 працэнта).

Згодна з асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі, аб'ём міжнародных рэзервовых актываў Беларусі на канец 2024 года павінен скласці не менш як $6 млрд.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі