ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 30 студзеня 2023
Мінск -1°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
17 лістапада 2022, 12:03

"Здольны выконваць любыя задачы на сусветнай прасторы". Снапкоў ахарактарызаваў ПВТ

17 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Парк высокіх тэхналогій з'яўляецца значнай структурай, якая здольна выконваць любыя задачы на сусветнай прасторы. Аб гэтым заявіў першы віцэ-прэм'ер Мікалай Снапкоў у час даклада ў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі аб развіцці ПВТ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Першы віцэ-прэм'ер падкрэсліў, што Парк высокіх тэхналогій быў створаны і атрымаў развіццё дзякуючы кіраўніку дзяржавы. Ён звярнуў увагу на ўзрыўны рост эканамічных паказчыкаў ПВТ за апошнія 5 гадоў. Па аб'ёме экспарту парк фактычна адпавядае экспарту калійнай галіны краіны. "Гэта сур'ёзны ўклад у экспарт і сальда (знешнегандлёвае сальда Беларусі. - Заўвага БЕЛТА), што для нас важна вельмі. І гэты ўзрыўны рост апошнія 5 гадоў - дзякуй вам", - сказаў Мікалай Снапкоў, звяртаючыся да Аляксандра Лукашэнкі.

Акрамя таго, што ПВТ стаў прыкладам новага напрамку ў эканоміцы, створанага ў Беларусі пры непасрэдным удзеле і садзейнічанні Прэзідэнта, парк таксама садзейнічаў фарміраванню кваліфікаванай нацыянальнай ІТ-школы, лічыць першы віцэ-прэм'ер. "Яны рэальна напрацавалі кампетэнцыю, рэальна значымая структура, якая здольна выконваць любыя задачы на сусветнай прасторы. Не толькі і не столькі ў Беларусі, хаця вы цалкам справядліва адзначылі, што яны таксама з'яўляліся не тое каб фундаментам, але прынамсі драйверам, трыгерам таго, што ў нас адпаведныя кампетэнцыі развіваліся ў прамысловасці, у рэальным сектары эканомікі, і не толькі ў Міністэрстве прамысловасці, але і ўсюды", - падкрэсліў Мікалай Снапкоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі