ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 2 кастрычніка 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць +9°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
13 мая 2023, 19:58

Замежныя інвестары ў студзені-сакавіку ўклалі ў эканоміку Беларусі $3 млрд

Фота з архіва
Фота з архіва

13 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Замежныя інвестары ў студзені-сакавіку ўклалі ў рэальны сектар эканомікі Беларусі $3 млрд, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Асноўнымі інвестарамі арганізацый краіны былі суб'екты гаспадарання Расійскай Федэрацыі (44,8 працэнта ад усіх інвестыцый), Кіпра (28,8 працэнта), Нідэрландаў (3,8 працэнта) і Германіі (3 працэнты). Прамыя замежныя інвестыцыі склалі $2,6 млрд, або 87,6 працэнта ад усіх замежных інвестыцый.

Арганізацыі краіны за студзень-сакавік накіравалі за мяжу інвестыцый на суму $1,9 млрд. Значныя аб'ёмы інвестыцый накіраваны суб'ектам гаспадарання Расійскай Федэрацыі (92,2 працэнта ад усіх накіраваных інвестыцый), Кіпра (1,6 працэнта) і Ірландыі (1,3 працэнта). На долю прамых інвестыцый прыпадала 76,2 працэнта ўсіх накіраваных інвестыцый за мяжу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі