ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 7 лютага 2023
Мінск -6°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
30 лістапада 2022, 11:07

Заканадаўства ў галіне крэдытавання і лізінгу ўдасканаляць у Беларусі

Фота з архіва
Фота з архіва

30 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Заканадаўства ў галіне крэдытавання і мікрафінансавання фізічных асоб, а таксама лізінгавай дзейнасці ўдасканаляць у Беларусі. Аб гэтым гаворыцца ў зацверджаных указам Прэзідэнта Асноўных напрамках грашова-крэдытнай палітыкі на 2023 год, паведамляе БЕЛТА.

У дакуменце, у прыватнасці, гаворыцца аб мерапрыемствах, якія будуць праводзіцца Нацыянальным банкам у мэтах устойлівага развіцця нябанкаўскага сегмента фінансавага рынку і абмежавання рызык яго ўдзельнікаў.

Такія мерапрыемствы будуць у тым ліку накіраваны на "комплекснае рэгуляванне адносін у сферы лізінгавай дзейнасці з улікам практыкі прымянення (у прыватнасці, надзяленне Нацыянальнага банка правам устанаўліваць для лізінгавых арганізацый фінансавыя нарматывы і іх памеры, патрабаванні да арганізацыі і функцыянавання сістэмы кіравання рызыкамі лізінгавай арганізацыі) праз замацаванне адпаведных палажэнняў у праекце закона Рэспублікі Беларусі "Аб лізінгавай дзейнасці", які распрацоўваецца.

Прадугледжваецца ўдасканаленне заканадаўства ў частцы стварэння ўмоў для развіцця мікрафінансавання; развіццё рэйтынгавай дзейнасці ў Беларусі шляхам пашырэння сферы выкарыстання крэдытных і некрэдытных рэйтынгаў, што прысвойваюцца нацыянальным рэйтынгавым агенцтвам, на розных сегментах фінансавага рынку; удасканаленне інфраструктуры фінансавага рынку, уключаючы фарміраванне яго гарызантальна інтэгравай інфраструктуры ў рамках гарманізацыі заканадаўства Беларусі з заканадаўствамі дзяржаў - членаў Еўразійскага эканамічнага саюза.

"У мэтах павышэння даступнасці крэдытаў (мікрапазык) і абароны правоў і законных інтарэсаў спажыўцоў фінансавых паслуг плануецца падрыхтоўка законапраекта па ўдасканаленні падыходаў да рэгулявання адносін у галіне крэдытавання (мікрафінансавання) фізічных асоб", - гаворыцца ў дакуменце.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі