
21 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За першы квартал 2023 года вытворчасць малака ў Беларусі вырасла на 5 працэнтаў. Аб гэтым заявіў журналістам намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Леанід Заяц, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Паводле слоў віцэ-прэм'ера, цяпер Беларусь можа рэалізоўваць на экспарт 40 працэнтаў мясной прадукцыі, а таксама 60 працэнтаў малочнай.
"Ураджайнасць 2022 года станоўча паўплывала і на вытворчасць прадукцыі жывёлагадоўлі. Так, за першы квартал 2023 года вытворчасць малака вырасла на 5 працэнтаў - гэта 79 тыс. т такой прадукцыі. Акрамя таго, мы прыраслі на 16 тыс. т па вытворчасці мяса птушкі, свініны і буйной рагатай жывёлы да ўзроўню 2022 года", - расказаў Леанід Заяц.
Таксама ён дадаў, што ў гэтым годзе было павялічана пагалоўе БРЖ на 10 тыс., пагалоўе свіней - на 13 тыс., а таксама птушкі - на 954 тыс.
Акрамя гэтага, былі палепшаны ўмовы захаванасці. Так, непрадукцыйнае выбыццё жывёлы да ўзроўню мінулага года склала 75 працэнтаў.
"Паколькі дынаміка развіцця грамадскай жывёлагадоўлі значна паляпшаецца, то на аснове гэтага расце эканамічны складнік АПК. У адпаведнасці з гэтым паляпшаецца матэрыяльнае забеспячэнне нашых працаўнікоў у сельскай гаспадарцы. Так, заработная плата за мінулы год у галіне вырасла на 25 працэнтаў, а за першыя два месяцы бягучага года - на 23 працэнты да аналагічнага ўзроўню 2022 года", - заявіў намеснік прэм'ер-міністра Беларусі.-0-