ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 19 жніўня 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць +25°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
04 мая 2022, 16:02

Захаванне сацыяльных гарантый. МАРГ і прафсаюз работнікаў гандлю падпісалі тарыфнае пагадненне

Фота з архіва
Фота з архіва

4 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі і Беларускі прафесійны саюз работнікаў гандлю, спажывецкай кааперацыі і прадпрымальніцтва падпісалі дадатковае тарыфнае пагадненне на 2022-2024 гады, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе МАРГ.

Тарыфнае пагадненне будзе выступаць асновай для заключэння калектыўных дагавораў у арганізацыях галіны і гарантам абароны работнікаў і наймальнікаў. "Падаўжаючы сёння тэрмін дзеяння тарыфнага пагаднення, мы пацвярджаем тым самым узятыя на сябе абавязацельствы не толькі аб захаванні сацыяльных гарантый для работнікаў калектываў прадпрыемстваў нашай галіны, але і аб прыняцці мер па паступовым павелічэнні заработных плат. А таксама па ўзмацненні матывацыі работнікаў па павышэнні прадукцыйнасці працы, што, упэўнены, у бліжэйшай перспектыве прывядзе да ўстойлівага росту эканомікі нашай краіны", - падкрэсліў міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Аляксей Багданаў.

Як адзначылі ў прэс-службе ФПБ, галоўная задача тарыфнага пагаднення - аб'яднанне намаганняў бакоў і стварэнне аптымальных умоў для сацыяльна-эканамічнай стабільнасці прадпрыемстваў галіны, захавання законных правоў і інтарэсаў работнікаў, іх усебаковай сацыяльнай падтрымкі. "Сумесна з сацыяльнымі партнёрамі праведзена сур'ёзная работа па захаванні ў пагадненні ўсіх раней устаноўленых гарантый, накіраваных на павышэнне жыццёвага ўзроўню і сацыяльнай абароненасці работнікаў, абазначаны пытанні аховы працы і здароўя, а таксама кадравага забеспячэння. Акрамя таго, дакумент прыведзены ў адпаведнасць са змяненнямі Працоўнага кодэкса", - звярнулі ўвагу ў прэс-службе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі