ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 4 чэрвеня 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць +12°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
16 студзеня 2023, 19:19

Вытворчасць у горназдабыўной прамысловасці Беларусі за 2022 год вырасла на 2,5 працэнта

Фота з архіва
Фота з архіва

16 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вытворчасць у горназдабыўной прамысловасці Беларусі за 2022 год вырасла на 2,5 працэнта, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Вытворчасць у апрацоўчай прамысловасці склала 93,8 працэнта. Па відах эканамічнай дзейнасці "Забеспячэнне электраэнергіяй, газам, парай, гарачай вадой і кандыцыянаваным паветрам" - 97,7 працэнта, "Водазабеспячэнне; збор, апрацоўка і выдаленне адходаў, дзейнасць па ліквідацыі забруджванняў" - 97,4 працэнта.

Аб'ём прамысловай вытворчасці ў 2022 годзе склаў Br169,6 млрд, або ў супастаўных цэнах 94,6 працэнта да ўзроўню 2021 года. Індэкс прамысловай вытворчасці за снежань да лістапада склаў 102,5 працэнта.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі