ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 8 лютага 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць -4°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
10 лістапада 2022, 13:06

"Вялікі камень" прэзентаваў свае магчымасці для кампаній з ААЭ

Фота з архіва
Фота з архіва

10 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. СЗАТ "Кампанія па развіцці індустрыяльнага парка" прыняло ўдзел у бізнес-форуме "Беларусь у цэнтры ўвагі" ў Аб'яднаных Арабскіх Эміратах у Дубаі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе "Вялікага каменя".

Кіраўніцтва індустрыяльнага парка прадставіла прэферэнцыйныя ўмовы вядзення бізнесу, азнаёміла з гатовай інжынернай, транспартнай і сацыяльнай інфраструктурай парка. "Найбольшую цікавасць аўдыторыі выклікалі гатовыя вытворчыя аб'екты і памяшканні, якія дазваляюць хутка рэалізоўваць праекты, а таксама магчымасць набыцця зямельных участкаў у прыватную ўласнасць", - сказалі ў прэс-службе.

Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень" - асаблівая эканамічная зона са спецыяльным прававым рэжымам, размешчаная за 25 км ад Мінска. Прыярытэтныя для парка напрамкі - машынабудаванне, электроніка і тэлекамунікацыі, біятэхналогіі, фармацэўтыка, новыя матэрыялы, лагістыка, электронная камерцыя, захоўванне і апрацоўка вялікіх аб'ёмаў даных.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі