Сцяг Субота, 15 чэрвеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
01 красавіка 2024, 17:50

Ваўкавыскае ААТ "Беллакт" павялічыла экспарт на 13,5 працэнта

Фота ААТ "Беллакт"
Фота ААТ "Беллакт"
1 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ваўкавыскае ААТ "Беллакт" - адзін з буйнейшых экспарцёраў малочнай прадукцыі з доляй 2,4 працэнта ў сукупным экспарце краіны - павялічыла ў 2023 годзе пастаўкі прадукцыі за мяжу адносна 2022-га на 13,5 працэнта. Гэтай навіной з часопісам "Экономика Беларуси" падзяліўся генеральны дырэктар Віталь Лупік.

"Дзіцячае харчаванне, прадукты для цяжарных і кормячых маці, сухое натуральнае і абястлушчанае малако, сухія вяршкі, масла, натуральнамалочная лінейка, тэрмізаваныя кашы, тарты і пірожныя - амаль 26 тыс. т, або больш за 54 працэнты аб'ёму вытворчасці трапілі на кухні да гаспадынь 25 краін свету, - адзначыў субяседнік. - Ільвіную долю забірае Расія (56 працэнтаў), важныя імпарцёры Манголія, Казахстан, да 4 працэнтаў вырасла адгрузка ў Кітай".

Вынікі работы акцыянернага таварыства за мінулы год вартыя "хрэстаматызацыі" - прадпрыемства перапрацавала 267 тыс. т малочнай сыравіны, на 6 працэнтаў больш, чым на год раней, і настолькі ж больш выпусціла вырабаў больш як у 200 найменнях. Палавіна асартыменту - традыцыйнае дзіцячае харчаванне, сухое натуральнае і абястлушчанае малако, пятая частка - масла.

Кожны дзясяты кілаграм адгружанай спажыўцам прадукцыі - навінка. Выручка ад рэалізацыі за год - Br518 млн, або больш як Br400 тыс. на кожнага працуючага.

Цяпер Ваўкавыскае ААТ "Беллакт" рэалізуе праект будаўніцтва цэха дзіцячага харчавання па стандарце GMP, які дасць магчымасць падвоіць вытворчы патэнцыял.

Поўны тэкст чытайце ў часопісе "Экономика Беларуси".-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі