ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 17 жніўня 2022
Мінск Малавоблачна +26°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
30 чэрвеня 2022, 19:58

Уводзіцца ПДВ для замежных інтэрнэт-магазінаў: замежным арганізацыям і ІП трэба стаць на ўлік

30 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Замежным арганізацыям і ІП трэба стаць на ўлік у падатковых органах пры электронным дыстанцыйным продажы тавараў беларусам, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве па падатках і зборах.

У Беларусі абноўлены Падатковы кодэкс. З 1 ліпеня ўступаюць у сілу новыя палажэнні, згодна з якімі замежныя арганізацыі і ІП, якія дыстанцыйна прадаюць тавары беларускім арганізацыям, фізічным асобам і ІП, павінны стаць на ўлік у падатковых органах Беларусі, вылічваць і выплачваць ПДВ.

Пастаноўка на ўлік у інспекцыі МПЗ па Мінску неабходна, калі выкананы некалькі ўмоў. Першая з іх - замежная арганізацыя або ІП прадае беларусам тавары праз электронную гандлёвую пляцоўку або з'яўляецца пасрэднікам у разліках пры такім продажы. Другая - за год абарот па рэалізацыі такіх тавараў беларускім пакупнікам павінен перавышаць суму, эквівалентную 10 тыс. еўра. Стаць на ўлік можна бясплатна ў электроннай форме праз адзіны партал электронных паслуг.

Дэкларацыя падаецца ў электроннай форме праз асабісты кабінет плацельшчыка на партале МПЗ штоквартальна не пазней за 20-е чысло месяца, што ідзе за заканчэннем квартала. За трэці квартал яе трэба падаць не пазней за 20 кастрычніка, за чацвёрты - не пазней за 20 студзеня 2023 года.

Выплата ПДВ праводзіцца не пазней за 22-е чысло месяца, што ідзе за заканчэннем квартала. За трэці квартал 2022 года ПДВ трэба заплаціць не пазней за 24 кастрычніка, за чацвёрты - не пазней за 23 студзеня 2023-га

Стаўка падатку складае 10 працэнтаў, 20 працэнтаў у залежнасці ад катэгорыі тавару.

Больш падрабязныя звесткі аб вылічэнні і выплаце ПДВ замежнымі арганізацыямі і ІП ёсць на сайце МПЗ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі