ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 7 лютага 2023
Мінск -6°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
08 лістапада 2022, 14:41

Урад вызначыў парадак уліку патрэбнасцей юрыдычных асоб і ІП у драўніне

Фота з архіва
Фота з архіва

8 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад вызначыў парадак уліку патрэбнасцей юрыдычных асоб і ІП у драўніне на пні, што рэалізуецца з фонду аблвыканкама, і прыёму ад іх адпаведных заявак. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 3 лістапада 2022 года нумар 750, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Патрэбнасці юрыдычных асоб і ІП у драўніне на пні для мэт, вызначаных правіламі рэалізацыі, улічваюцца на падставе іх заявак на чарговы год. Заяўкі накіроўваюцца да 1 кастрычніка года, што папярэднічае году рэалізацыі такой драўніны, у райвыканкамы, гарвыканкамы, адміністрацыі раёнаў у гарадах па месцы знаходжання юрыдычнай асобы або па месцы жыхарства ІП.

Для арганізацыі ўліку патрэбнасцей юрыдычных асоб і ІП у драўніне на пні і выдзялення яе з фонду аблвыканкама выканкамам ствараецца камісія і зацвярджаецца яе склад. Калі атрымальнікі пісьмова адмаўляюцца ад выдзеленых ім выканкамам аб'ёмаў драўніны, то яны могуць быць пераразмеркаваны іншым юрыдычным асобам або ІП.

Таксама пастановай устаноўлены парадак вызначэння аб'ёмаў драўніны, што падлягаюць рэалізацыі па-за біржавымі таргамі.

Дакумент уступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання і распаўсюджвае сваё дзеянне на адносіны, што ўзніклі з 25 верасня 2022 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі