Сцяг Субота, 25 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
04 студзеня 2024, 17:00

Урад вызначыў парадак нарматыўнага фінансавання дзяржбібліятэк

Фота з архіва
Фота з архіва
4 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад вызначыў парадак нарматыўнага фінансавання дзяржаўных бібліятэк. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 29 снежня 2023 года нумар 995, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

У прыватнасці, дакументам устаноўлена, што пры разліку аб’ёму бюджэтных сродкаў, якія прадугледжваюцца на функцыянаванне дзяржаўных бібліятэк, улічваецца базавы нарматыў бюджэтнай забяспечанасці расходаў на аказанне паслуг у разліку на аднаго карыстальніка, карэкціруючыя каэфіцыенты, што прымяняюцца да базавага нарматыву, колькасць карыстальнікаў, якія абслугоўваюцца дзяржаўнымі бібліятэкамі. Таксама ўлічваюцца расходы на ўтрыманне маёмасці дзяржбібліятэк (набыццё абсталявання і іншых асноўных сродкаў, капітальны і бягучы рамонт будынкаў і памяшканняў, аплата камунальных паслуг) у межах сродкаў адпаведных мясцовых бюджэтаў, прадугледжаных на фінансаванне расходаў па ўтрыманні гэтых устаноў.

Базавы нарматыў вызначаны ў памеры Br56,58 у год. Таксама прававым актам устаноўлены карэкціруючыя каэфіцыенты (у залежнасці ад колькасці насельніцтва адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі, аб’ёму бібліятэчнага фонду, колькасці бібліятэк, якія з’яўляюцца структурнымі падраздзяленнямі (філіяламі), тэрыторыі функцыянавання дзяржаўнай бібліятэкі, агульнай плошчы яе памяшканняў, колькасці штатных адзінак работнікаў).

Прававым актам зацверджана палажэнне, якім устаноўлены парадак планавання расходаў, што накіроўваюцца на функцыянаванне дзяржаўных бібліятэк, фінансуемых за кошт сродкаў мясцовых бюджэтаў, з выкарыстаннем нарматыўнага фінансавання.

Аб’ёмы бюджэтных сродкаў, разлічаныя ў адпаведнасці з палажэннем, размяркоўваюцца аблвыканкамамі паміж адміністрацыйна-тэрытарыяльнымі адзінкамі, а Мінскім гарвыканкамам - паміж атрымальнікамі бюджэтных сродкаў з улікам асаблівасцей функцыянавання і развіцця дзяржаўных бібліятэк.

Міністэрству культуры даручана штогод уносіць у Савет Міністраў прапановы па пераглядзе базавага нарматыву.

Пастанова ўступіла ў сілу 1 студзеня 2024 года.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі