ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 31 студзеня 2023
Мінск -1°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
08 лістапада 2022, 09:01

Урад прадоўжыў на паўгода забарону на ўвоз і рэалізацыю шэрага тавараў

Фота з архіва
Фота з архіва

8 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад прадоўжыў на паўгода забарону на ўвоз і рэалізацыю шэрага тавараў. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў нумар 744 ад 3 лістапада 2022 года, якая афіцыйна апублікавана 5 лістапада на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Дакумент падаўжае дзеянне пастановы Савета Міністраў нумар 240 ад 23 красавіка 2021 года "Аб прымяненні спецыяльных мер", якой быў устаноўлены пералік тавараў, забароненых да ўвозу і рэалізацыі на тэрыторыі Беларусі. Такое рашэнне было прынята для забеспячэння абароны нацыянальных інтарэсаў з улікам недружалюбных дзеянняў у адносінах да беларускага народа.

У пералік забароненых унесены тавары груп кампаній Liqui Moly, Skoda Auto і Beiersdorf (гандлёвыя маркі Nivea, Eucerin, La Prairie, Labello, Hansaplast, Florena, 8x4, Skin Stories, Gammon, Tesa, Chaul, Coppertone, Hidrofugal, Stop the water while me).

Новай пастановай урада нумар 744 дзеянне забароны падоўжана да 4 мая 2023 года.

Міністэрству замежных спраў, Міністэрству антыманапольнага рэгулявання і гандлю, Дзяржаўнаму мытнаму камітэту сумесна з іншымі зацікаўленымі даручана прыняць неабходныя меры па рэалізацыі гэтай пастановы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі