
13 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад прадаставіць арганізацыям аграпрамысловага комплексу ў 2023 годзе субсідыі са сродкаў рэспубліканскага бюджэту на выплату часткі працэнтаў за карыстанне банкаўскімі крэдытамі. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў нумар 172 ад 7 сакавіка 2023 года, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.
Сярод атрымальнікаў субсідый - Верхнядзвінскі масласырзавод, Віцебскі мясакамбінат, Глыбоцкі малочнакансервавы камбінат, Аршанскі мясакамбінат, Полацкі малочны камбінат, Пастаўскі малочны завод, Глыбоцкі мясакамбінат.
Субсідыі па крэдытах, прадастаўленых у беларускіх рублях, будуць выплачвацца ў памеры 30 працэнтаў стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка, дзеючай у адпаведным перыядзе налічэння працэнтаў. Па крэдытах у замежнай валюце - у памеры 30 працэнтаў стаўкі па крэдыце, але не больш за 2,5 працэнта гадавых (у беларускіх рублях па афіцыйным курсе Нацбанка, устаноўленым на дзень пералічэння субсідый).
Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання і распаўсюджвае сваё дзеянне на адносіны, якія ўзніклі з 1 студзеня 2023 года.-0-