ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Чацвер, 28 студзеня 2021
Мінск Суцэльная воблачнасць -2°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
02 снежня 2020, 14:44

Урад Беларусі распрацаваў падыходы да аздараўлення праблемных дзяржпрадпрыемстваў

Раман Галоўчанка
Раман Галоўчанка

2 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад распрацаваў падыходы да аздараўлення праблемных дзяржпрадпрыемстваў, паведаміў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка сёння ў Палаце прадстаўнікоў, адказваючы на пытанні дэпутатаў аб праграме дзейнасці ўрада да 2025 года, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Урадам распрацаваны падыходы да перспектыў прадпрыемстваў і механізмаў аздараўлення, якія, вядома, трэба абмяркоўваць і ўвасабляць у жыццё", - сказаў Раман Галоўчанка.

Ён падкрэсліў, што размова не ідзе аб тым, каб стварыць нейкія асаблівыя ўмовы падтрымкі дзяржсектара.

"Тое, што ў рэспубліцы не проста захаваліся, але і развіліся цэнтры кампетэнцый у галіне машынабудавання, прыборабудавання, нафтахіміі, - вялікі плюс для нашай краіны. Мы маем сур'ёзную вытворчую, навукова-тэхнічную базу, сістэмаўтваральныя прадпрыемствы, якія не толькі даюць рабочыя месцы, але і ствараюць экспарт", - сказаў Раман Галоўчанка.

Прэм'ер-міністр заявіў, што не згодны з тымі, хто лічыць дзяржсектар безнадзейным, хоць прадпрыемствы і маюць патрэбу ў пэўных мерах па аздараўленні і павышэнні эфектыўнасці.

У залежнасці ад сітуацыі ўрад ранжыраваў прадпрыемствы на тры катэгорыі. Першая група (практычна 80 працэнтаў прадпрыемстваў) - плацежаздольныя прадпрыемствы, якія могуць развівацца самастойна без істотнай падтрымкі дзяржавы. Пытанне толькі ў іх пэўным фінансавым аздараўленні і паляпшэнні менеджменту. Для гэтых прадпрыемстваў плануецца рэалізацыя пілотнага праекта па стварэнні дзяржкарпарацый.

"Другая група - прадпрыемствы з высокім узроўнем даўгавой нагрузкі, што не дае ім магчымасці моцна стаяць на нагах. Практычна ўсё, што яны зарабляюць, ідзе на абслугоўванне даўгоў. Іх не так шмат, каля 250, але яны могуць развівацца, таму трэба прымаць меры па фінансавым аздараўленні", - адзначыў Раман Галоўчанка.

Каля 400 прадпрыемстваў з трэцяй групы ўстойліва неплацежаздольныя. На думку ўрада, фінансавая падтрымка з боку дзяржавы мэтазгодна толькі для 20-25 з іх. Астатняй частцы прадпрыемстваў патрэбна будзе перапрафіляванне, санацыя, ліквідацыя з кіруемым ператокам рабочай сілы. Прэм'ер-міністр падкрэсліў, што гэтыя людзі павінны быць працаўладкаваны. У асноўным у трэцяй групе невялікія прадпрыемствы, палавіна з іх працуе ў сферы сельскай гаспадаркі.

"Не хачу кідацца гучнымі заявамі, што ўрад за паўгода або год вырашыць гэту задачу (па аздараўленні дзяржсектара. - Заўвага БЕЛТА). Але лічу, што ёсць воля вырашаць пытанне, бачанне, як гэта рабіць, і каманда, якая гатова рэалізоўваць задачу", - рэзюмаваў Раман Галоўчанка.-0-

Фота Андрэя Пакумейкі

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі