
4 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад яшчэ на 6 месяцаў прадоўжыў забарону на ўвоз і рэалізацыю некаторых тавараў. Гэта вынікае з пастановы Савета Міністраў ад 2 мая 2023 года нумар 291, што афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.
Дакумент падаўжае дзеянне пастановы Савета Міністраў нумар 240 ад 23 красавіка 2021 года "Аб прымяненні спецыяльных мер", якой быў устаноўлены пералік тавараў, забароненых да ўвозу і рэалізацыі на тэрыторыі Беларусі. Такое рашэнне было прынята для забеспячэння абароны нацыянальных інтарэсаў з улікам недружалюбных дзеянняў у адносінах да беларускага народа.
У пералік забароненых унесены тавары груп кампаній Liqui Moly, Skoda Auto і Beiersdorf (гандлёвыя маркі Nivea, Eucerin, La Prairie, Labello, Hansaplast, Florena, 8x4, Skin Stories, Gammon, Tesa, Chaul, Coppertone, Hidrofugal, Stop the water while using me).
Новай пастановай урада нумар 291 дзеянне забароны падоўжана да 4 лістапада 2023 года.
Міністэрству замежных спраў, Міністэрству антыманапольнага рэгулявання і гандлю, Дзяржаўнаму мытнаму камітэту сумесна з іншымі зацікаўленымі даручана прыняць неабходныя меры па рэалізацыі гэтай пастановы.-0-