ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 31 студзеня 2023
Мінск -1°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
08 лістапада 2022, 11:19

Уборку бульбы завяршылі ў гаспадарках Беларусі

Фота з архіва
Фота з архіва

8 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Бульбу ў сельгасарганізацыях убралі з 26 тыс. га плошчаў - гэта 100 працэнтаў ад запланаванага, сабрана 789,9 тыс. т. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

Збожжавыя і зернебабовыя культуры (з кукурузай) у Беларусі ўбраны на 2,35 млн га, што складае 98 працэнтаў ад плана. Усяго ў сельгасарганізацыях і фермерскіх гаспадарках намалочана 9,250 млн т збожжа.

Кукурузу на зерне ў Беларусі ўбралі з 184,2 тыс. га (79,2 працэнта), намалацілі 1,231 млн т пры сярэдняй ураджайнасці 66,8 ц/га. Кукурузу на сілас і зялёны корм убралі з 981,1 тыс. га, што складае 98,5 працэнта ад запланаванай плошчы.

Агародніна ўбрана з 5,97 тыс. га плошчаў - гэта 93,7 працэнта ад плана. Цукровыя буракі ўбраны на плошчы 87,7 тыс. га, што складае 93,9 працэнта да плана. Іх сабрана ўжо больш за 3,9 млн т.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі