
Фота з архіва
17 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства па падатках і зборах нагадвае беларускім індывідуальным прадпрымальнікам аб выплаце падаходнага надатку з фізічных асоб, паведамілі БЕЛТА ў МПЗ.
Не пазней за 20 красавіка 2023 года неабходна прадставіць падатковую дэкларацыю (разлік) па падаходным падатку з фізічных асоб ІП за першы квартал 2023 года. Выплаціць падатак трэба не пазней за 26 красавіка 2023 года.
У МПЗ растлумачылі, што паколькі ўстаноўлены тэрмін выплаты падаходнага падатку з фізічных асоб за першы квартал 2023 года (22 красавіка) прыпадае на выхадны дзень, то згодна з ч.7 арт.4 Падатковага кодэкса тэрмін выплаты падатку пераносіцца на бліжэйшы рабочы дзень, што ідзе за ім, - 26 красавіка.-0-