ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 1 кастрычніка 2023
Мінск +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
11 мая 2023, 11:57

У Мінпраме расказалі, якую тэхніку плануецца прадставіць на выстаўцы "Інапрам" у Екацярынбургу

11 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік міністра прамысловасці Дзмітрый Харытончык перад нарадай рабочай групы па падрыхтоўцы да міжнароднай прамысловай выстаўкі "Інапрам", якая пройдзе ў Екацярынбургу, расказаў журналістам, якую тэхніку плануецца прадставіць на беларускай нацыянальнай экспазіцыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Беларусь падрыхтавала вялікую лінейку тэхнікі, якую плануецца прадставіць на экспазіцыі, адзначыў Дзмітрый Харытончык. "Гэта МАЗ, МТЗ, "АМКАДОР", "Гомсельмаш" і іншыя асноўныя прамысловыя прадпрыемствы. Калі мы гаворым пра МАЗ, то плануецца выставіць новы магістральны цягач, які аснашчаны больш магутным рухавіком экалагічнага класа Еўра-6 і рабатызаванай каробкай перадач. Акрамя таго, на экспазіцыі плануецца прадставіць пажарныя машыны, якія маюць попыт у Расіі. МТЗ прадставіць некалькі беспілотных мадэлей, адна з якіх будзе дэманстравацца ў рабочым рэжыме на вуліцы, а таксама новыя трактары", - адзначыў намеснік міністра.

Усяго на выстаўцы плануецца прадставіць больш за 20 адзінак тэхнікі. "Дадаткова будзе прадстаўлена галіна станкабудавання, будзе размешчана каля 14 адзінак абсталявання. Гэта таксама нашы сучасныя распрацоўкі, якія могуць быць патэнцыяльна запатрабаваны на тэрыторыі нашых краін. Акрамя таго, плануецца прадэманстраваць вялікую колькасць рухавікоў, ліфтавае абсталяванне і іншую тэхніку", - расказаў Дзмітрый Харытончык.

Паводле яго слоў, важнай часткай "Інапрама" стане беларуска-расійскі бізнес-форум, дзе выступяць прадстаўнікі Мінпрама, Нацыянальнай акадэміі навук, Беларускай універсальнай таварнай біржы. "Найбольш актуальныя тэмы абмеркавання - імпартазамяшчэнне, кааперацыйнае супрацоўніцтва, перспектывы сумеснага развіцця прамысловасці, новыя трэнды ў эканоміцы, - дадаў Дзмітрый Харытончык. - Традыцыйна "Інапрам" з'яўляецца галоўнай пляцоўкай у СНД, якая збірае вялікую колькасць замежных гасцей. Галоўная задача прадпрыемстваў - шукаць новыя сувязі".

Беларусь упершыню прыме ўдзел у выстаўцы "Інапрам" у якасці краіны-партнёра. Гэта асаблівы статус, галоўныя перавагі якога - памер экспазіцыі не меншы за 3 тыс. кв. м, прыярытэтнае размяшчэнне ў выставачным павільёне, шырокая падтрымка з боку арганізатараў, расійскіх федэральных і рэгіянальных органаў улады, павышаная ўвага да экспазіцыі з боку СМІ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі