ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 3 кастрычніка 2022
Мінск +5°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
22 ліпеня 2022, 15:32

У Міністэрстве фінансаў растлумачылі навацыі закона аб рынку каштоўных папер

22 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Міністэрстве фінансаў растлумачылі навацыі закона аб рынку каштоўных папер, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ведамства.

"Эмісійныя каштоўныя паперы з'яўляюцца важным інструментам для прыцягнення інвестыцый у эканоміку. У сувязі з гэтым галоўным на бліжэйшую перспектыву з'яўляецца павышэнне ролі рынку каштоўных папер для вырашэння прыярытэтных эканамічных задач. Ажыццяўленне гэтых мерапрыемстваў прызначана забяспечыць адпаведнае міжнародным стандартам заканадаўства ў гэтай сферы. Палажэнні праекта павышаюць ступень абароненасці інтарэсаў інвестараў у каштоўныя паперы як па існуючых, так і па новых інструментах, што з'яўляецца адной з ключавых задач на шляху фарміравання ўстойлівага даверу інвестараў да нацыянальнай юрысдыкцыі", - расказалі ў Мінфіне.

Таксама ў ведамстве дадалі, што, акрамя таго, на рынку каштоўных папер укараняюцца інстытуты кваліфікаванага інвестара, замежнага намінальнага трымальніка і прадстаўніка ўладальнікаў аблігацый. Кваліфікаванымі інвестарамі, акрамя банкаў, прафесійных удзельнікаў рынку каштоўных папер і страхавых арганізацый таксама змогуць стаць фізічныя асобы, якія маюць неабходную кваліфікацыю. Уводзяцца новыя віды аблігацыйных інструментаў - дэпазітарныя і структурныя аблігацыі.

"Структурныя аблігацыі - гэта тыя аблігацыі, якія прадугледжваюць права ўладальніка на атрыманне выплат па іх, уключаючы выплату намінальнай вартасці аблігацый, у залежнасці ад надыходу або ненадыходу адной або некалькіх абставін, вызначаных праспектам эмісіі. Размяшчэнне і абарачэнне структурных аблігацый будзе ажыццяўляцца толькі на біржавым рынку сярод кваліфікаваных інвестараў", - пракаменціравалі ў міністэрстве.

Гаворачы аб дэпазітарных аблігацыях, у Мінфіне растлумачылі, што гэта эмітаваныя аблігацыі ў бездакументарнай форме, выпуск якіх рэгіструецца цэнтральным дэпазітарыем каштоўных папер у Беларусі. З-за таго, што да эмітэнтаў такіх аблігацый прад'яўляецца ўсяго адно патрабаванне (наяўнасць сфарміраванага статутнага фонду), а таксама па прычыне субардынаванасці выплат па іх, дэпазітарныя аблігацыі, з'яўляючыся даволі рызыкоўным інструментам, будуць выкарыстоўвацца перш за ўсё стартапамі для прыцягнення венчурнага фінансавання на пачатковых этапах жыццёвага цыкла названых кампаній. Размяшчацца і абарачацца дэпазітарныя аблігацыі таксама будуць толькі на арганізаваным рынку сярод кваліфікаваных інвестараў на рынку каштоўных папер, асоб, якія з'яўляюцца ўласнікам маёмасці, удзельнікамі (акцыянерамі) эмітэнта дэпазітарных аблігацый, і іншых асоб, што вызначаюцца Міністэрствам фінансаў.

Таксама будзе спрошчана працэдура эмісіі аблігацый за кошт адмены рашэнняў аб выпусках аблігацый, укаранення праграмы эмісіі біржавых аблігацый, інакш кажучы магчымасці ажыццяўляць эмісію некалькіх выпускаў біржавых аблігацый з рознымі тэрмінамі абарачэння.

Тэкст закона ад 18 ліпеня 2022 г. нумар 197-З "Аб змяненні законаў па пытаннях рынку каштоўных папер", - які прадугледжвае карэкціроўку закона ад 5 студзеня 2015 г. нумар 231-З "Аб рынку каштоўных папер", апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Абноўленыя палажэнні закона "Аб рынку каштоўных папер" уступаюць у сілу праз 12 месяцаў пасля афіцыйнага апублікавання закона.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі