Сцяг Чацвер, 30 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
11 красавіка 2024, 17:56

У Мінэканомікі расказалі, як дзяржпраграмы садзейнічаюць павышэнню якасці жыцця людзей

Фота Мінэканомікі
Фота Мінэканомікі
11 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік міністра эканомікі Таццяна Бранцэвіч у ходзе пасяджэння пастаяннай міжведамаснай камісіі па дзяржаўных праграмах расказала, як дзяржпраграмы садзейнічаюць павышэнню якасці жыцця людзей. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Мінэканомікі.

Удзел у мерапрыемстве прынялі прадстаўнікі Дзяржкаммаёмасці, Мінлясгаса, Міністэрства спорту і турызму, Мінтранса, Мінпрацы і сацабароны, МНС, аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама. Парадак дня прадугледжваў разгляд справаздач аб выніках рэалізацыі ў 2021-2023 гадах дзяржаўных праграм "Беларускі лес", "Дарогі Беларусі", "Сацыяльная абарона", "Фізічная культура і спорт", а таксама дзяржпраграмы па пераадоленні наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.

Паводле слоў намесніка кіраўніка эканамічнага ведамства, увасабленне ў жыццё мерапрыемстваў гэтых дзяржпраграм садзейнічала павышэнню якасці жыцця людзей на месцах. "За тры гады расходы на сацыяльную абарону перавысілі Br2,7 млрд. Гэтыя грошы інвесціраваны ў абнаўленне аб'ектаў сацабслугоўвання насельніцтва, фарміраванне даступнага асяроддзя для інвалідаў. Больш за Br407 млн накіравана на дзяржаўную адрасную сацыяльную дапамогу - штомесячныя і аднаразовыя выплаты слабаабароненым катэгорыям грамадзян на набыццё прадуктаў дзецям да двух гадоў, лякарстваў, адзення, абутку, школьных прылад. Каля Br5 млрд зрасходавана на развіццё дарожнай інфраструктуры: бягучы і капітальны рамонт дарог, мастоў і іншых дарожных збудаванняў. Дзяржава таксама актыўна клапацілася пра здароўе нашых грамадзян. За справаздачны перыяд на льготы і кампенсацыі беларусам, якія пражываюць на забруджаных тэрыторыях, затрачана каля Br500 млн. Аздараўленне і санаторна-курортнае лячэнне прайшлі больш за чвэрць мільёна дзяцей", - сказала Таццяна Бранцэвіч.

Вялікая ўвага ўдзялялася і папулярызацыі здаровага ладу жыцця. Кожны чацвёрты жыхар Беларусі ўключаны ў сістэматычныя заняткі фізкультурай і спортам. У 2021-2023 гадах праведзена больш за 43 тыс. раённых, гарадскіх спартыўна-масавых мерапрыемстваў з удзелам 3,4 млн чалавек. У рэгіёнах пачалі работу 35 спартыўных аб'ектаў (як новыя, так і пасля рэканструкцыі), у тым ліку стадыёны, басейны, футбольныя, лядовыя і тэнісныя пляцоўкі, фізкультурна-аздараўленчыя комплексы.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі