ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 27 мая 2022
Мінск Ясна +9°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
21 студзеня 2022, 10:48

У ЕЭК адзначаюць высокія тэмпы росту ўзаемнага і знешняга гандлю краін ЕАЭС

Фота з архіва
Фота з архіва

21 студзеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. У Еўразійскай эканамічнай камісіі адзначаюць высокія тэмпы росту ўзаемнага і знешняга гандлю краін Еўразійскага эканамічнага саюза, паведамляе БЕЛТА.

"Высокімі тэмпамі ідзе аднаўленне ўзаемнага гандлю ЕАЭС. У студзені - лістападзе 2021 года аб'ём узаемнага гандлю склаў $65,5 млрд, што на 32,4 працэнта больш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года і на 17,8 працэнта вышэй за дакавідны перыяд студзеня - лістапада 2019 года", - гаворыцца ў паведамленні прэс-службы ЕЭК.

Рост аб'ёмаў экспарту ва ўзаемным гандлі зафіксаваны ва ўсіх дзяржавах ЕАЭС: у Казахстане - на 35,3 працэнта, Расіі - на 35,2 працэнта, Кыргызстане - на 30,4 працэнта, Арменіі - на 27,4 працэнта, Беларусі - на 24,8 працэнта.

Аб'ём знешняга гандлю таварамі ў студзені - лістападзе 2021 года ў краін ЕАЭС склаў $752 млрд, у тым ліку экспарт - $465,9 млрд, імпарт - $286,1 млрд. У параўнанні з аналагічным мінулагоднім перыядам экспарт павялічыўся на 42,5 працэнта, імпарт - на 22,8 працэнта.

"У студзені - лістападзе 2021 года ў параўнанні са студзенем - лістападам 2020 года экспартныя пастаўкі тавараў у краіны па-за ЕАЭС з Беларусі павялічыліся на 50,3 працэнта, з Расіі - на 45,4 працэнта, з Казахстана - на 23 працэнты і Арменіі - на 16,3 працэнта, - адзначылі ў прэс-службе. - Асноўнымі пакупнікамі экспартуемых з ЕАЭС тавараў з'яўляліся краіны Еўрапейскага саюза (іх доля склала 42,2 працэнта экспартных паставак) і Азіяцка-Ціхаакіянскага эканамічнага супрацоўніцтва (28,6 працэнта). Сярод краін у імпарце на рынак саюза лідзіруюць Кітай і Германія".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі