ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 25 верасня 2022
Мінск Малавоблачна +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
22 ліпеня 2022, 10:45

У БНП расказалі аб магчымасці натарыяльнага засведчання дагавора куплі-продажу аўто

Фота з архіва
Фота з архіва

22 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дагаворы куплі-продажу транспартных сродкаў, якія заключаюцца паміж фізічнымі асобамі, цяпер могуць праходзіць дзяржрэгістрацыю не толькі ў адпаведных рэгіструючых органах (ДАІ і Мінсельгасхарч), але і шляхам натарыяльнага засведчання, адзначылі ў Беларускай натарыяльнай палаце.

Натарыяльнае засведчанне здзелак прадугледжана ў якасці альтэрнатывы дзяржрэгістрацыі дагавораў і накіравана на спрашчэнне працэдуры адчужэння транспартных сродкаў.

Адзначаецца, што пры натарыяльным засведчанні дагавора куплі-продажу аўто грамадзянам не трэба будзе звяртацца ў ДАІ, каб зарэгістраваць дагавор або пераход права ўласнасці на аўто, - натарыяльны акт ужо будзе з'яўляцца пацвярджэннем пераходу права ўласнасці. Важна, што ўсе неабходныя звесткі аб праведзенай здзелцы натарыус накіруе ў ДАІ самастойна.

Паводле слоў старшыні БНП Наталлі Барысенка, новаўвядзенні дадуць магчымасць стварыць дадатковыя ўмовы для забеспячэння абароны правоў добрасумленных прадаўцоў і пакупнікоў транспартных сродкаў, забяспечыць зручнасць і даступнасць працэдуры адчужэння транспартнага сродку, а канкрэтызацыя моманту пераходу права ўласнасці на транспартны сродак - выключыць спрэчкі паміж грамадзянамі аб праве ўласнасці на транспартныя сродкі.

Таксама прадугледжваецца інфармацыйнае ўзаемадзеянне натарыусаў з інфармацыйнай сістэмай ДАІ ў рамках заключаемага Беларускай натарыяльнай палатай з Міністэрствам унутраных спраў пагаднення аб інфармацыйным узаемадзеянні.

Наталля Барысенка падкрэсліла, што ўкараненне ІТ-тэхналогій у працэдуру пераафармлення транспартных сродкаў дасць магчымасць забяспечыць прававую чысціню здзелкі за кошт магчымасці работы натарыуса з актуальнымі звесткамі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі