ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 2 кастрычніка 2023
Мінск Пераменная воблачнасць +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
26 мая 2023, 13:00

У БНБК адкрыўся першы біятэхналагічны форум Саюзнай дзяржавы

26 мая, Мінская вобласць /Кар. БЕЛТА/. У Беларускай нацыянальнай біятэхналагічнай карпарацыі адкрыўся першы біятэхналагічны форум Саюзнай дзяржавы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У 2016 годзе кіраўнік дзяржавы выдзеліў для будаўніцтва БНБК 160 га зямлі. Прэзідэнт падпісаў адпаведны ўказ, пасля чаго пачалася сур'ёзная работа. На ўзгадненне праекта пайшло тры гады, а далей пачалося будаўніцтва. Нягледзячы на тое, што рэалізацыя праекта прыпала на пандэмію, мы пабудавалі ўсё ў тэрмін. Цяпер забудавана 96 га, на астатняй тэрыторыі плануецца пабудаваць вытворчасць вітамінаў. Цяпер гэты праект знаходзіцца на ўзгадненні", - расказаў генеральны дырэктар БНБК Данііл Урыцкі.

Паводле яго слоў, на гэты момант у БНБК пабудавана 16 заводаў. Пры гэтым аграпрамысловы блок складаецца з заводаў па вытворчасці камбікорму для свіней, БРЖ і птушкі, рыб, а таксама прэміксаў.

"Фундаментам гэтых вытворчасцей з'яўляецца элеватар з 35 сіласамі, у кожны з якіх змяшчаецца 12,8 тыс. т збожжа. Такім чынам, высокатэхналагічны комплекс прыёмкі, ачысткі, сушкі і захоўвання збожжа складае 448 тыс. т. Усяго ў год мы перапрацоўваем 700 тыс. т збожжа", - адзначыў гендырэктар БНБК.

Акрамя таго, у БНБК ёсць біятэхналагічны комплекс, які ўключае ў сябе мукамольную і крухмальную вытворчасці, вытворчасць глютэну пшанічнага і глюкознага сіропу. Таксама ёсць заводы ферментацыі лізіну, трэаніну, трыптафану, экстракцыі трэаніну і экстракцыі трыптафану.

Паводле слоў Данііла Урыцкага, у адходах вытворчасці чыстая вада рыбнага стандарту і стэрыльнае паветра.

"За 6 месяцаў 2022 года мы вырабілі прадукцыі на $200 млн, у гэтым годзе стаіць задача выйсці на $500 млн, а далей плануем атрымліваць $700 млн", - рэзюмаваў генеральны дырэктар БНБК.

На пляцоўцы Беларускай нацыянальнай біятэхналагічнай карпарацыі ў Мінскай вобласці праходзіць першы біятэхналагічны форум Саюзнай дзяржавы. У час мерапрыемства плануецца аглядная экскурсія па вытворчасцях ЗАТ "БНБК": амінакіслотная, камбікормавая вытворчасці, вытворчасць прэміксаў, навукова-практычны цэнтр, аб'екты інфраструктуры. Таксама будуць арганізаваны дыскусійныя секцыі. Асноўныя тэмы, якія будуць абмяркоўвацца на форуме, - гэта біятэхналогіі ў Саюзнай дзяржаве, стварэнне новых экспартна арыентаваных вытворчасцей, новыя магчымасці для кормавытворчасці ў Саюзнай дзяржаве, эфектыўнасць і тэхналогіі ў жывёлагадоўлі, а таксама шмат іншага.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі