ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 2 кастрычніка 2023
Мінск Ясна +9°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
20 красавіка 2023, 13:21

У Беларусі змянілі парадак рэалізацыі пілапрадукцыі на экспарт

Фота з апрхіва
Фота з апрхіва

20 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі змянілі парадак рэалізацыі пілапрадукцыі на экспарт. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінлясгаса, спасылаючыся на пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 красавіка 2023 г. нумар 266 "Аб змяненні пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 16 чэрвеня 2004 г. нумар 714".

Згодна з дакументам, рэалізацыя пілапрадукцыі на экспарт будзе ажыццяўляцца толькі праз Беларускую ўніверсальную таварную біржу. Пастанова ўступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.

"Такім чынам, ужо з 21 красавіка лясгасы не змогуць заключаць прамыя дагаворы. Пры гэтым заключаныя раней прамыя дагаворы паміж лясгасамі і пакупнікамі застаюцца дзеючымі да іх выканання", - растлумачылі ў Мінлясгасе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі