ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 31 студзеня 2023
Мінск -1°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
04 лістапада 2022, 17:45

У Беларусі завяршаецца ўборка бульбы

Фота з архіва
Фота з архіва

4 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ўбралі бульбу на 99,8 працэнта плошчаў. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

Збожжавыя і зернебабовыя культуры (з кукурузай) у Беларусі ўбраны на 2,34 млн га, што складае 97,2 працэнта ад плана. Усяго ў сельгасарганізацыях і фермерскіх гаспадарках намалочана 9,159 млн т збожжа.

Кукурузу на зерне ў Беларусі ўбралі са 167,8 тыс. га (71,3 працэнта), намалацілі 1,141 млн т пры сярэдняй ураджайнасці 68 ц/га. Кукурузу на сілас і зялёны корм убралі з 952,9 тыс. га, што складае 95,9 працэнта ад запланаванай плошчы.

Бульбу ў сельгасарганізацыях убралі з 25,9 тыс. га плошчаў, або 99,8 працэнта ад запланаванага, сабрана 788,2 тыс. т. Іншая агародніна ўбрана з 5,64 тыс. га плошчаў - гэта 83,7 працэнта ад плана. Цукровыя буракі ўбраны на плошчы 81,5 тыс. га, што складае 87,2 працэнта да плана. Іх сабрана ўжо больш за 3,6 млн т.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі