ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 3 кастрычніка 2022
Мінск +5°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
11 жніўня 2022, 19:56

У Беларусі запусцілі дадатак бескантактавай аплаты БЕЛКАРТ PAY

Фота з архіва
Фота з архіва

11 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Банкаўскі працэсінгавы цэнтр і плацежная сістэма БЕЛКАРТ запусцілі дадатак для бескантактавай аплаты БЕЛКАРТ PAY, паведамілі БЕЛТА ў цэнтры.

Дадатак прызначаны для аплаты па адпаведных картках з дапамогай смартфона. Рэквізіты карткі ў тэлефоне не захоўваюцца і не раскрываюцца пры ажыццяўленні плацяжоў. Для гэтага выкарыстоўваецца лічбавы код-токен.

На сёння сэрвіс прадастаўляецца трымальнікам картак наступных банкаў: Беларусбанк, Белаграпрамбанк, Парытэтбанк, Банк "Рашэнне", Цэптэр Банк і БТА Банк. Як адзначылі ў банкаўскім працэсінгавым цэнтры, гэты спіс будзе пашырацца.

Дадатак даступны ўладальнікам устройстваў на базе АС Android (ад версіі 6.0 і вышэй) і падтрымліваюць тэхналогію NFC. Для рэгістрацыі карткі ў дадатку патрэбна падключэнне да інтэрнэту.

У цэнтры таксама звярнулі ўвагу на тое, што на першапачатковым этапе ў рабоце праграмы могуць быць невялікія перабоі, аднак іх абяцаюць наладзіць у самыя кароткія тэрміны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі