ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 29 мая 2023
Мінск Пераменная воблачнасць +20°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
06 сакавіка 2023, 09:14

У Беларусі з 10 сакавіка трэба выкарыстоўваць касы для дыферэнцыраванага ўліку даных аб таварах

Фота з архіва
Фота з архіва

6 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі з 10 сакавіка трэба выкарыстоўваць касавае абсталяванне, якое забяспечвае дыферэнцыраваны ўлік даных аб рэалізуемых таварах, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве па падатках і зборах.

"З 10 сакавіка 2023 года суб'екты гаспадарання, якія ажыццяўляюць продаж тавараў у гандлёвым аб'екце з гандлёвай плошчай 200 кв.м і больш, павінны забяспечваць дыферэнцыраваны ўлік даных аб рэалізуемых таварах, якія падлягаюць таварнай нумерацыі і шрыхавому кадзіраванню, з выкарыстаннем міжнароднага індэнтыфікацыйнага нумара тавару, што наносіцца на тавар (этыкетку, упакоўку) у выглядзе машыначытаемых сімволік (штрыхавых ідэнтыфікацыйных кодаў). Крыніцай даных аб такім нумары з'яўляецца міжведамасная размеркаваная інфармацыйная сістэма "Банк даных электронных пашпартоў тавараў" (ePASS)", - расказалі ў МПЗ.

Пералік тавараў, якія могуць не маркіравацца штрыхавымі ідэнтыфікацыйнымі кодамі, вызначаны ў пункце 23 палажэння аб таварнай нумерацыі і штрыхавым кадзіраванні тавараў (прадукцыі) у Беларусі, зацверджанага пастановай Савета Міністраў ад 24 мая 2000 года нумар 748. Пры рэалізацыі такіх тавараў спосаб забеспячэння дыферэнцыраванага ўліку вызначаецца суб'ектам гандлю самастойна.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі