ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 3 кастрычніка 2022
Мінск +5°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
25 ліпеня 2022, 20:00

У Беларусі вызначылі парадак разлікаў з мернымі зліткамі і брыльянтамі

Фота з архіва
Фота з архіва

25 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі вызначылі парадак правядзення аперацый і разлікаў з мернымі зліткамі і каштоўнымі камянямі (брыльянтамі). Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў і Нацыянальнага банка нумар 482/16, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Дзеянне зацверджанай пастановай інструкцыі распаўсюджваецца на аперацыі з мернымі зліткамі каштоўных металаў і брыльянтамі, вырабленымі ў Беларусі.

Згодна з дакументам Мінфін будзе адпускаць каштоўныя металы з Дзяржаўнага фонду вытворцам для вырабу мерных зліткаў з наступнай іх перадачай у Дзяржфонд. Разлікі за выкананыя работы будуць ажыццяўляцца ў межах сродкаў, прадугледжаных у рэспубліканскім бюджэце на папаўненне дзяржаўных запасаў каштоўных металаў і каштоўных камянёў.

Мінфін будзе прадаваць мерныя зліткі з Дзяржфонду суб'ектам гаспадарання (за выключэннем замежных арганізацый і ІП), банкам і нябанкаўскім крэдытна-фінансавым арганізацыям Беларусі па ўстаноўленых Міністэрствам адпускных цэнах. Купляць мерныя зліткі для папаўнення Дзяржфонду ведамства будзе па разліковых цэнах. Інфармацыя аб разліковых і адпускных цэнах на мерныя зліткі будзе размяшчацца на афіцыйным сайце Мінфіна.

Суб'ектам гаспадарання, банкам і нябанкаўскім крэдытна-фінансавым арганізацыям патрэбны спецыяльныя дазволы (ліцэнзіі) для продажу мерных зліткаў і каштоўных камянёў. Абавязковай умовай продажу мерных зліткаў з'яўляецца наяўнасць сертыфіката на кожны з іх, выдадзенага яго вытворцам, а таксама цэласнасць упакоўкі. Абавязковай умовай продажу каштоўных камянёў (брыльянтаў) з'яўляецца наяўнасць сертыфіката (атэстата) або іншага дакумента, выдадзенага іх вытворцам, што засведчваюць якасныя і вагавыя характарыстыкі на кожны з іх, а таксама цэласнасць спецыяльнай упакоўкі. Дапускаецца наяўнасць у спецыяльнай упакоўцы некалькіх каштоўных камянёў (брыльянтаў) аднолькавых якасных, каляровых і вагавых характарыстык.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі