ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 2 снежня 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць -8°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
21 верасня 2022, 13:16

У Беларусі увялі часовае рэгуляванне цэн на сродкі аховы раслін і кармавыя дабаўкі

Фота з архіва
Фота з архіва

21 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ўвялі рэгуляванне цэн на сродкі аховы раслін і кармавыя дабаўкі (за выключэннем кармавых дабавак для катоў, сабак, дэкаратыўных грызуноў, дэкаратыўных птушак і іншых непрадукцыйных жывёл) на 2022-2023 гады. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 19 верасня 2022 года нумар 623, якая сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Дакументам устаноўлены гранічныя максімальныя надбаўкі імпарцёраў і гранічныя максімальныя аптовыя надбаўкі да адпускной цаны вытворцы (імпарцёра). Памер аптовай надбаўкі, што спаганяецца, не павінен перасягаць памеру гранічнай максімальнай аптовай надбаўкі незалежна ад колькасці юрыдычных асоб і ІП, якія ўдзельнічаюць у рэалізацыі тавараў.

Пастанова ўступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі