Сцяг Чацвер, 30 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
29 сакавіка 2024, 10:24

У Беларусі ўстаноўлены фіксаваныя цэны на прадукцыю раслінаводства ўраджаю 2024 года для дзяржпатрэб

Фота з архіва
Фота з архіва
29 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ўстаноўлены фіксаваныя цэны на сельскагаспадарчую прадукцыю раслінаводства ўраджаю 2024 года, што закупляецца для дзяржаўных патрэб. Адпаведная пастанова Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання ад 26 сакавіка 2024 года нумар 26 сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Згодна з дакументам фіксаваная цана (без ПДВ) за 1 т ячменю, які пастаўляецца для харчовых мэт, складзе Br289,18, піваварнага - Br478,35.

Кошт пшаніцы (у залежнасці ад класа) - ад Br419,12 да Br523,36; жыта, што пастаўляецца для перапрацоўкі ў муку, - Br370,04; аўса для харчовых мэт (у залежнасці ад класа) - ад Br291,07 да Br385,83; грэчкі, што пастаўляецца для перапрацоўкі ў крупы (у залежнасці ад класа), - ад Br747,50 да Br903,23.

У залежнасці ад класа цана 1 т проса - ад Br269,32 да Br293,98; алейнага семя рапсу для харчовых мэт - Br1117,53, для тэхнічных мэт - Br1084,56.

Кошт 1 т цукровых буракоў устаноўлены на ўзроўні Br105,57/Br84,27 (кандыцыйная/некандыцыйная); пачаткаў кукурузы для вытворчасці насення гібрыдаў першага пакалення - Br531,59.

Таксама дакументам вызначаны надбаўкі да фіксаваных цэн пры закупках для дзяржпатрэб.

Пастанова ўступіла ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі