Сцяг Панядзелак, 22 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
15 лютага 2024, 11:31

У Беларусі ўдасканальваюцца падыходы да ажыццяўлення адмінпрацэдур па вядзенні рэестра рэйтынгавых агенцтваў

Фота з архіва
Фота з архіва
15 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ўдасканальваюцца падыходы да ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур, звязаных з вядзеннем рэестра рэйтынгавых агенцтваў. Гэта прадугледжана пастановай праўлення Нацыянальнага банка ад 31 студзеня 2024 года нумар 31, паведамілі БЕЛТА ў Нацбанку.

Пастановай у рэгламенты ўключаны формы дакументаў, якія прыкладаюцца да заявы аб правядзенні акрэдытацыі рэйтынгавага агенцтва (уключэнні ў рэестр рэйтынгавых агенцтваў), форма заявы аб выключэнні з рэестра рэйтынгавых агенцтваў, патрабаванні да дакументаў і (або) звестак, што прадстаўляюцца заяўнікам для ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры па акрэдытацыі рэйтынгавага агенцтва і ўнясенні змяненняў у рэестр, а таксама ўказанне на тое, у якой форме (пісьмовай і (або) электроннай) такія дакументы могуць прадстаўляцца.

Акрамя таго, пастанова скарачае пералік дакументаў, якія прадстаўляюцца заяўнікам пры акрэдытацыі рэйтынгавага агенцтва за кошт аб'яднання інфармацыі аб членах органа кіравання рэйтынгавага агенцтва і яго кантрольнага органа, прадугледжвае магчымасць ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур, звязаных з рэестрам рэйтынгавых агенцтваў, у электроннай форме.

Гэтыя меры прызначаны знізіць адміністрацыйную нагрузку на суб'екты гаспадарання, якія ажыццяўляюць рэйтынгавую дзейнасць, і аптымізаваць іх узаемадзеянне з Нацыянальным банкам.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі