ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 4 кастрычніка 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць +13°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
01 чэрвеня 2023, 12:10

У Беларусі ўбрана амаль 79 працэнтаў плошчаў траў

Фота з архіва
Фота з архіва

1 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі травы ўбраны амаль з 78,6 працэнта плошчаў, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

Паводле даных на 1 чэрвеня, у цэлым па краіне травы першага ўкосу скошаны на 416,1 тыс. га плошчаў, што складае 31,3 працэнта ад плана. У Брэсцкай вобласці першы ўкос праведзены на 61,2 працэнта запланаваных плошчаў, Віцебскай - 5,34 працэнта, Гомельскай - 30,4 працэнта, Гродзенскай - 34,8 працэнта, Мінскай - 34,9 працэнта, Магілёўскай - 11,2 працэнта.

Травы ўбраны з 326,9 тыс. га, што складае 78,6 працэнта да скошанага. Нарыхтавана 18,8 тыс. т сена (1,95 працэнта да плана), 1642,5 тыс. т сенажу (12 працэнтаў) і 140,7 тыс. т сіласу (0,73 працэнта).

Усяго ў гэтым годзе плануецца атрымаць 9,6 млн т кармавых адзінак травяных кармоў. Да гэтага часу нарыхтавана 5,15 працэнта ад плана. Сіласу плануецца нарыхтаваць амаль 19,2 млн т, сенажу - 13,7 млн т (у тым ліку ў палімерную ўпакоўку - 1 млн т), сена - 962,1 тыс. т.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі