ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 25 верасня 2023
Мінск Пераменная воблачнасць +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
09 чэрвеня 2023, 19:43

У Беларусі ў маі зафіксавана дэфляцыя

Фота з архіва
Фота з архіва

9 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ў маі зафіксавана дэфляцыя, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі ў маі 2023 года ў параўнанні з красавіком 2023-га склаў 99,7 працэнта, са снежнем 2022-га - 102,7 працэнта.

Базавы індэкс спажывецкіх цэн, які выключае змяненне цэн на асобныя тавары і паслугі, схільныя да ўплыву фактараў адміністрацыйнага і сезоннага характару, у маі ў параўнанні з красавіком склаў 100,01 працэнта, са снежнем 2022 года - 101,6 працэнта.

Харчовыя тавары ў маі сталі таннейшымі на 0,7 працэнта ў параўнанні з красавіком і падаражэлі на 2,9 працэнта ў параўнанні са снежнем 2022-га.

Цэны на нехарчовыя тавары знізіліся на 0,05 працэнта ў параўнанні з красавіком і выраслі на 0,9 працэнта ў параўнанні са снежнем 2022-га.

Паслугі падаражэлі на 0,1 працэнта ў параўнанні з красавіком і на 4,5 працэнта ў параўнанні са снежнем 2022-га.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі