ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 27 студзеня 2023
Мінск -2°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
14 лістапада 2022, 17:49

У Беларусі стартаваў Тыдзень прадпрымальніцтва-2022

Аляксандр Чарвякоў. Фота з архіва
Аляксандр Чарвякоў. Фота з архіва

14 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі стартаваў Тыдзень прадпрымальніцтва - 2022, паведамляе БЕЛТА.

"Па шматгадовай традыцыі восенню ў нашай краіне праводзіцца серыя мерапрыемстваў, на якіх у фармаце адкрытага дыялогу абмяркоўваюцца ўмовы ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці, даецца ацэнка ўплыву знешняй і ўнутранай кан'юнктуры на тэндэнцыі развіцця недзяржаўнага сектара эканомікі, аналізуюцца праблемныя аспекты дзелавога асяроддзя і прапануюцца рашэнні па іх устараненні. Бягучы год не стане выключэннем. Пачынаючы з 14 лістапада, стартуе Тыдзень прадпрымальніцтва - 2022. Іміджавая мэта гэтай падзеі - прыцягненне ўвагі шырокай грамадскасці да тэмы прадпрымальніцтва, публічнае пазіцыянаванне важнасці развіцця дзелавой актыўнасці ў краіне, дэклараванне прыхільнасці дзяржавы прытрымлівацца раней узятага курсу па стварэнні спрыяльнага дзелавога клімату", - сказаў міністр эканомікі Аляксандр Чарвякоў, звяртаючыся да бізнес-супольнасці ў сувязі з адкрыццём Тыдня прадпрымальніцтва - 2022.

Паводле яго слоў, Беларусь пераадольвае даволі няпросты, беспрэцэдэнтны ў гісторыі сваёй дзяржаўнасці перыяд знешняга палітычнага і эканамічнага націску. "З самага пачатку гэтай сітуацыі ўрадам прымаўся шырокі спектр мер рэагавання. Яны мелі паслядоўны, сістэмны характар і садзейнічалі змякчэнню санкцыйнага ўздзеяння на эканоміку і насельніцтва. Разумеючы, што нам неабходна хутка адаптавацца да сітуацыі, якая змянілася, утрымаць і стабілізаваць эканоміку, захаваць унутраны попыт і адкрыць новыя каналы для аднаўлення экспартных паставак, быў прыняты шэраг сістэмных мер, якія сталі запатрабаваны ў крытычны момант і працавалі на перспектыву", - паведаміў міністр.

Ён адзначыў, што контрмеры былі нацэлены перш за ўсё на падтрымку вытворчасці тавараў і паслуг, вырашэнне пытанняў лагістыкі, пераарыентацыю экспартных патокаў, выдзяленне дадатковых рэзерваў для фінансавай падтрымкі рэальнага сектара эканомікі. Дзякуючы кансалідацыі намаганняў унутры краіны, а таксама пашырэнню партнёрскіх міждзяржаўных адносін з дружалюбнымі нам краінамі эканоміка не толькі выстаяла, але і дэманструе аднаўленчую дынаміку развіцця.

"Хацелася б, каб гэты набыты вопыт у далейшым быў канверсаваны ў практычныя рашэнні. Фарміраванне новых ініцыятыў у сферы прадпрымальніцтва павінна ісці ў цесным узаемадзеянні з самімі прадпрымальнікамі. Таму адным з вынікаў правядзення Тыдня прадпрымальніцтва бачыцца менавіта выпрацоўка канкрэтных прапаноў па выхадзе айчыннага прадпрымальніцтва на новыя рубяжы ў вытворчасці канкурэнтаздольнай прадукцыі, экспарце, інавацыях, стварэнні высокапрадукцыйных рабочых месцаў", - падкрэсліў кіраўнік эканамічнага ведамства.

Тыдзень будзе насычаны мерапрыемствамі разнапланавымі па сваім кантэнце і разлічанымі на самую шырокую аўдыторыю. Будуць закрануты ў тым ліку пытанні развіцця аграбізнесу, сацыяльнага прадпрымальніцтва.

"У час стартап-марафону каманды прадпрымальнікаў-пачаткоўцаў змогуць прэзентаваць патэнцыяльным інвестарам свае дзелавыя ініцыятывы. Асобныя мерапрыемствы прысвечаны малому бізнесу, дзе будзе прадастаўлена магчымасць атрымаць прамыя кансультацыі ад экспертаў-практыкаў, маркетолагаў, юрыстаў і іншых спецыялістаў у розных галінах развіцця і вядзення бізнесу. Усе мерапрыемствы прадугледжваюць свабодную размову са спецыялістамі, спікерамі, інвестарамі, прадстаўнікамі дзяржаўных структур і дэпутацкага корпуса. Гэта цудоўны шанц знайсці аднадумцаў і партнёраў", - расказаў міністр.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі