ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 7 снежня 2022
Мінск -3°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
16 верасня 2022, 13:39

У Беларусі прапануюць абмеркаваць рэгуляванне дзейнасці магістральнага трубаправоднага транспарту

Фота з архіва
Фота з архіва

16 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі прапануюць абмеркаваць рэгуляванне дзейнасці магістральнага трубаправоднага транспарту. Грамадскае абмеркаванне праекта адпаведнай пастановы Савета Міністраў праходзіць на Прававым форуме Беларусі, паведамляе БЕЛТА.

Мэтай распрацоўкі дакумента з'яўляецца ўдасканаленне заканадаўства ў галіне магістральнага трубаправоднага транспарту. Праектам пастановы прадугледжваецца зацвярджэнне палажэння аб парадку ўстанаўлення ахоўных зон аб'ектаў магістральных трубаправодаў, памерах і рэжыме іх выкарыстання.

Таксама плануецца ўнесці змяненні ў пастановы Савета Міністраў ад 17 сакавіка 2015 года нумар 205 "Аб зацвярджэнні правіл забеспячэння доступу спажыўцоў да паслуг па транспарціроўцы нафты і (або) нафтапрадуктаў па магістральных трубаправодах" і ад 24 верасня 2021 года нумар 548 "Аб адміністрацыйных працэдурах, якія ажыццяўляюцца ў адносінах да суб'ектаў гаспадарання".

"Прыняцце пастановы дазволіць удасканаліць дзейнасць у галіне магістральнага трубаправоднага транспарту, створыць перадумовы для забеспячэння дастатковага прававога рэгулявання адносін, гарманізацыі заканадаўства з нормамі актаў, якія складаюць права Еўразійскага эканамічнага саюза, а таксама дазволіць пазбегнуць двайных тлумачэнняў", - гаворыцца ў абгрунтаванні да дакумента.

Арганізатар грамадскага абмеркавання - Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Свае заўвагі і прапановы можна выказаць у спецыяльнай тэме на Прававым форуме Беларусі з 16 па 26 верасня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі