
5 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі травы першага ўкосу скошаны на 47,6 працэнта плошчаў, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.
Паводле даных на 5 чэрвеня, у цэлым па краіне травы першага ўкосу скошаны на 632,8 тыс. га плошчаў, што складае 47,6 працэнта ад плана. У Брэсцкай вобласці першы ўкос праведзены на 79,5 працэнта запланаваных плошчаў, Віцебскай - 13,9 працэнта, Гомельскай - 48,3 працэнта, Гродзенскай - 53,1 працэнта, Мінскай - 54,1 працэнта, Магілёўскай - 24,8 працэнта.
Травы ўбраны з 511,8 тыс. га, што складае 80,9 працэнта да скошанага. Нарыхтавана 37 тыс. т сена - 3,85 працэнта да плана, 2518,2 тыс. т сенажу - 18,4 працэнта (у тым ліку ў палімерную ўпакоўку - 67,3 тыс. т) і 146,9 тыс. т сіласу - 0,77 працэнта.
Усяго ў бягучым годзе плануецца атрымаць 9,6 млн т кармавых адзінак травяных кармоў. На гэты час нарыхтавана 7,8 працэнта ад плана. Сіласу плануецца нарыхтаваць амаль 19,2 млн т, сенажу - 13,7 млн т (у тым ліку ў палімерную ўпакоўку - 1 млн т), сена - 962,1 тыс. т.-0-