ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 8 жніўня 2022
Мінск Ясна +13°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
14 чэрвеня 2022, 10:58

У Беларусі нарыхтавалі 11,4 працэнта травяных кармоў

Фота з архіва
Фота з архіва

14 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі нарыхтавалі 11,4 працэнта травяных кармоў, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

Паводле даных на 14 чэрвеня, у цэлым па краіне травы першага ўкосу скошаны на 747,9 тыс. га плошчаў, што складае 56,3 працэнта ад плана. У Брэсцкай вобласці першы ўкос праведзены на 85,9 працэнта запланаваных плошчаў, Віцебскай - 21,1 працэнта, Гомельскай - 54,7 працэнта, Гродзенскай - 56,5 працэнта, Мінскай - 65,9 працэнта, а ў Магілёўскай - 45,1 працэнта.

Травы ўбраны з 614,8 тыс. га, што складае 82,2 працэнта да скошанага. Нарыхтавана 61,1 тыс. т сена (6,4 працэнта да плана), 3613,8 тыс. т сенажу (26,9 працэнта) і 218,1 тыс. т сіласу (1,14 працэнта).

Усяго ў гэтым годзе плануецца атрымаць 9,6 млн т кармавых адзінак травяных кармоў. Да гэтага часу нарыхтавана 11,4 працэнта ад плана. Сіласу плануецца нарыхтаваць амаль 19,8 млн т, сенажу - 13,2 млн т (у тым ліку ў палімерную ўпакоўку - 1 млн т), сена - 955,2 тыс. т.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі