ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 2 снежня 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць -9°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
27 ліпеня 2022, 17:40

У Беларусі намалочана 883 тыс. т збожжа

Фота з архіва
Фота з архіва

27 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі збожжавыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы, грэчкі і проса) убраны з 222,5 тыс. га, што складае 10,39 працэнта запланаванай плошчы, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

Паводле даных на 27 ліпеня, у Брэсцкай вобласці ўбрана 25,9 працэнта плошчаў ад плана (89,7 тыс. га), Гомельскай вобласці - 13,9 працэнта (48,4 тыс. га), Гродзенскай - 10,19 працэнта (31,1 тыс. га), Мінскай - 9,78 працэнта (43,9 тыс. га).

Усяго па краіне намалочана 883 тыс. т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 39,7 ц/га. Азімага ячменю ўбрана 56,9 тыс. га (95,4 працэнта да ўборачнай плошчы), намалочана 292,2 тыс. т пры сярэдняй ураджайнасці 51,4 ц/га. Піваварны ячмень убралі з 9,09 тыс. га, што складае 16,6 працэнта ад плана, намалацілі 36,3 тыс. т пры сярэдняй ураджайнасці 39,9 ц/га. Азімага рапсу на зерне ўбрана 120,8 тыс. га (39,2 працэнта да ўборачнай плошчы), намалочана 288,7 тыс. т пры сярэдняй ураджайнасці 23,9 ц/га. Салома ўбрана з 141,4 тыс. га плошчаў (63,5 працэнта да скошанага). На сельгасугоддзях Беларусі лён выцераблены на 17,8 тыс. га, што складае 40,3 працэнта ўборачнай плошчы.

Другі ўкос траў праведзены на 656,9 тыс. га (64,3 працэнта ад плана). Нарыхтавана 592,9 тыс. т сена (62,1 працэнта ад плана), 11 млн 12,5 тыс. т сенажу (82 працэнты) і 289,3 тыс. т сіласу (1,52 працэнта). Усяго нарыхтавана 3 млн 466,8 тыс. т адзінак травяных кармоў, што складае 36,4 працэнта ад плана.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі