ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 25 верасня 2022
Мінск Малавоблачна +9°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
05 жніўня 2022, 11:55

У Беларусі намалацілі 612 тыс. т азімага рапсу на зерне

Фота з архіва
Фота з архіва

5 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі намалацілі 612 тыс. т азімага рапсу на збожжа, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

Паводле даных на 5 жніўня, збожжавыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы, грэчкі і проса) убраны з 659,5 тыс. га, што складае 30,8 працэнта запланаванай плошчы. У Брэсцкай вобласці ўбрана 55,1 працэнта плошчаў ад плана (190,8 тыс. га), Віцебскай - 13,9 працэнта (50,4 тыс. га), Гомельскай - 42,1 працэнта (145,9 тыс. га), Гродзенскай - 25,2 працэнта (77 тыс. га), Мінскай - 26,9 працэнта (120,7 тыс. га), Магілёўскай - 22,5 працэнта (74,7 тыс. га).

Усяго па краіне намалочана 2466,4 тыс. т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 37,4 ц/га. Піваварны ячмень убралі з 21,3 тыс. га, што складае 38,9 працэнта ад плана, намалацілі 89,7 тыс. т пры сярэдняй ураджайнасці 42,2 ц/га. Азімы рапс на зерне ўбралі з 239,5 тыс. га, што складае 77,7 працэнта да ўборачнай плошчы, намалацілі 612 тыс. т пры сярэдняй ураджайнасці 25,6 ц/га. Лён на сельгасугоддзях Беларусі выцераблены на 28,4 тыс. га, складае 64,1 працэнта ўборачнай плошчы. Салому ўбралі на 344,8 тыс. га плошчаў, што складае 52,3 працэнта да скошанага.

Другі ўкос траў праведзены на 766,8 тыс. га (75,1 працэнта ад плана). Нарыхтавана 664,1 тыс. т сена (69,5 працэнта ад плана), 11 484,2 тыс. т сенажу (85,5 працэнта) і 311,8 тыс. т сіласу (1,63 працэнта). Усяго нарыхтавана 3644 тыс. т адзінак травяных кармоў, што складае 38,2 працэнта ад плана.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі