ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 30 верасня 2022
Мінск +9°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
21 ліпеня 2022, 11:43

У Беларусі на паўгода ўвялі ліцэнзаванне экспарту льновалакна

Фота з архіва
Фота з архіва

21 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі на паўгода ўвялі ліцэнзаванне экспарту льновалакна. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 19 ліпеня 2022 года нумар 470, якая сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Пастаўляць гэты тавар за мяжу можна будзе толькі па разавых ліцэнзіях, што выдаюцца Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю па ўзгадненні з канцэрнам "Беллегпрам".

Каб атрымаць такую ліцэнзію, трэба падаць у канцэрн пісьмо з пазначэннем вытворцы, прапануемага аб'ёму і ўмоў экспартнай пастаўкі, краіны назначэння, заяву аб выдачы ліцэнзіі ў двух экзэмплярах і копію знешнегандлёвага кантракта. Копіі гэтых дакументаў на працягу двух дзён паступяць з "Беллегпрама" ў Мінсельгасхарч, які ў сваю чаргу таксама павінен узгадніць экспарт. Адмовіць могуць у некалькіх выпадках, напрыклад, калі заяўнік не выконвае графік пастаўкі льновалакна ў лік дзяржзаказу.

На Міністэрства замежных спраў ускладзены абавязак паведаміць Еўразійскай эканамічнай камісіі аб ліцэнзаванні экспарту льновалакна.

Дакумент уступіў у сілу пасля афіцыйнага апублікавання і будзе дзейнічаць на працягу паўгода.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі