ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 3 кастрычніка 2022
Мінск +5°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
26 ліпеня 2022, 10:35

У Беларусі лён выцераблены на больш чым 37 працэнтах плошчаў

Фота з архіва
Фота з архіва

26 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На сельгасугоддзях Беларусі лён выцераблены на 16,6 тыс. га, што складае 37,4 працэнта ўборачнай плошчы, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

Паводле даных на 26 ліпеня, збожжавыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы, грэчкі і проса) убраны з 184,3 тыс. га, што складае 8,61 працэнта запланаванай плошчы. У Брэсцкай вобласці ўбрана 21,9 працэнта плошчаў ад плана (75,8 тыс. га), Гомельскай вобласці - 11 працэнтаў (38,3 тыс. га), Гродзенскай - 8,59 працэнта (26,2 тыс. га), Мінскай - 8,17 працэнта (36,7 тыс. га).

Усяго па краіне намалочана 740,8 тыс. т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 40,2 ц/га. Азімага ячменю ўбрана 56,3 тыс. га (94,5 працэнта да ўборачнай плошчы), намалочана 290,7 тыс. т пры сярэдняй ураджайнасці 51,6 ц/га. Піваварны ячмень на сельскагаспадарчых угоддзях убралі з 7,02 тыс. га, што складае 12,9 працэнта ад плана, намалацілі 27,6 тыс. т пры сярэдняй ураджайнасці 39,3 ц/га. Азімага рапсу на зерне ўбрана 102 тыс. га (33,1 працэнта да ўборачнай плошчы), намалочана 241,3 тыс. т пры сярэдняй ураджайнасці 23,7 ц/га. Салома ўбрана з 104,8 тыс. га плошчаў (56,9 працэнта да скошанага).

Другі ўкос траў праведзены на 638,4 тыс. га (62,5 працэнта ад плана). Нарыхтавана 584 тыс. т сена (61,1 працэнта ад плана), 10 млн 931,6 тыс. т сенажу (81,4 працэнта) і 287,6 тыс. т сіласу (1,51 працэнта). Усяго нарыхтавана 3 млн 441,3 тыс. т адзінак травяных кармоў, што складае 36,1 працэнта ад плана.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі