ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 2 лютага 2023
Мінск -2°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
28 кастрычніка 2022, 14:50

У Беларусі кукурузу на зерне ўбралі амаль на 48 працэнтах плошчаў

Фота з архіва
Фота з архіва

28 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі кукурузу на зерне ўбралі на 47,7 працэнта плошчаў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

На раніцу 28 кастрычніка збожжавыя і зернебабовыя культуры (з кукурузай) убраны на 2,297 млн га, што складае 94,1 працэнта ад плана. У Брэсцкай вобласці ўбрана 97,8 працэнта плошчаў (390,3 тыс. га), Віцебскай - 99,4 працэнта (355,9 тыс. га), Гомельскай - 93,1 працэнта (372,8 тыс. га), Гродзенскай - 94,7 працэнта (336,1 тыс. га), Мінскай - 91,5 працэнта (493,2 тыс. га) і Магілёўскай - 89,6 працэнта (349,4 тыс. га). Усяго ў сельгасарганізацыях і фермерскіх гаспадарках намалочана 8,915 млн т збожжа.

Кукурузу на зерне ўбралі з 129,1 тыс. га (47,4 працэнта), намалацілі 902,2 тыс. т пры сярэдняй ураджайнасці 69,9 ц/га. Кукурузу на сілас і зялёны корм убралі з 888,2 тыс. га, або 92,6 працэнта ад запланаванай плошчы.

Цукровыя буракі ўбралі з 69,9 тыс. га - 74,7 працэнта да плана.

Бульбу ўбралі з 25,2 тыс. га плошчаў, або 97,1 працэнта. Іншая агародніна ўбрана з 4,90 тыс. га плошчаў, што складае 72,7 працэнта ад плана.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі