ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 29 верасня 2022
Мінск +10°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
18 жніўня 2022, 16:15

У Беларусі хочуць выйсці на вытворчасць 1 млн т пладовай прадукцыі ў год

Фота з архіва
Фота з архіва

18 жніўня, Гродзенскі раён /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі хочуць выйсці на вытворчасць 1 млн т пладовай прадукцыі ў год. Аб гэтым заявіў журналістам намеснік прэм'ер-міністра Леанід Заяц, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Прэзідэнтам была пастаўлена канкрэтная задача: у бліжэйшую пяцігодку, у 2021-2025 гады, неабходна стварыць інтэнсіўныя сады, каб мы маглі атрымліваць унутры нашай дзяржавы не менш за мільён пладовай прадукцыі. Гэта грушы, яблыкі, слівы, вішні і гэтак далей", - сказаў Леанід Заяц.

На яго думку, гэта пасільная задача, тым больш што ў краіне напрацаваны і практычны, і навуковы вопыт, складваюцца добрыя кліматычныя ўмовы.

"Нам неабходна праінвентарызаваць усе гаспадаркі нашай краіны, дапрацаваць тэхналогіі", - дадаў віцэ-прэм'ер.

У 2021 годзе вытворчасць пладова-ягаднай прадукцыі да ўзроўню 2010 года ўзрасла ў 2,8 раза і склала амаль 184 тыс. т, з іх яблыкаў - больш за 171 тыс. т. Акрамя таго, у гаспадарках насельніцтва штогод вырошчваецца каля 470 тыс. т пладоў і ягад, з іх яблыкаў - 360 тыс. т.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі