ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 29 студзеня 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць -2°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
21 лістапада 2022, 10:36

"Цана ўпала ў два разы". Кіраўнік фермерскай гаспадаркі расказаў аб імпартазамяшчэнні сельгастэхнікі

21 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У праекце "Краіна гаворыць" на YouTube-канале БЕЛТА кіраўнік фермерскай гаспадаркі "Берклі", дэпутат Брэсцкага гарадскога Савета дэпутатаў Аляксандр Бярэзін расказаў, як падышлі да імпартазамяшчэння сельскагаспадарчай тэхнікі і як змянілася цана на яе.

"Мы, у прынцыпе, вывучалі тэматыку садовых апырсквальнікаў, паколькі ў нас даволі вялікія плошчы пладова-ягадных насаджэнняў. Таму распрацавалі тэхніку, якая дазваляе даглядаць сад, эканомячы сродкі. У нас каля 30 працэнтаў былі непасрэдна камплектуючыя з Заходняй Еўропы. Але яны, у сваю чаргу, купляюць гэтыя камплектуючыя ў Кітаі, проста клеяць свае этыкеткі і далей прадаюць. Мы выйшлі на кітайскіх партнёраў, зрабілі закупку ў іх долі імпартных запчастак і такім чынам зменшылі закупку долі запчастак у Заходняй Еўропе прыкладна да 3 працэнтаў", - расказаў Аляксандр Бярэзін.

Кіраўнік фермерскай гаспадаркі адзначыў, што такі падыход дазволіў знізіць сабекошт выпускаемага прадукту. "Мы прааналізавалі кошт тых вырабаў, якія вырабляюцца і прадаюцца нам. Мы паглядзелі, што сумы можна зменшыць у разы. У нашым выпадку цана ўпала ў два разы адносна заходнееўрапейскіх аналагаў. Лічу, што ёсць поле для дзейнасці. І гэта паўплывае непасрэдна на сабекошт ураджаю. Будзем у гэтым напрамку рухацца, распрацоўваць далей. Думаю, усё ў нас атрымаецца", - дадаў Аляксандр Бярэзін.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі